01.10.2020г. Акцыя-віншаванне “Узрост восені цудоўны”

У рамках раённай дэкады “Залаты ўзрост” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі акцыю-віншаванне з Днем пажылых людзей “Узрост восені цудоўны”. Бібліятэкары віншавалі наведвальнікаў бібліятэкі і жыхароў райцэнтра са святам дабра і павагі і жадалі ім моцнага здароўя, цяпла, дабрыні і ўсмешак ад людзей, дабрабыту і ўтульнасці ў доме. Усе шчыра дзякавалі работнікам бібліятэкі за душэўныя віншаванні.