21.10.2020г. Урок-віктарына “Ты грамадзянін сваёй краіны”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок-віктарына “Ты грамадзянін сваёй краіны”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала аб асноўным законе па якім мы жывем – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Затым навучэнцы здзейснілі падарожжа ў дзяржаву “Законія”. Падчас мерапрыемства ўзгадалі галоўныя сімвалы нашай краіны. Удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны “Мая радзіма – Беларусь”. Да мерапрыемства быў аформлены адкрыты прагляд літаратуры “Краіна, у якой мы жывем”.