У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі адкрыта выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта-земляка Івана Антонавіча Леткі (1935—1999), члена Саюза пісьменнікаў СССР. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу з прыжыццёвымі зборнікамі вершаў паэта, а таксама новымі выданнямі яго твораў: паэма “Каліноўцы”, “Балада пра чорны камень”. Хараство прыроды, паэтызацыя працы, гісторыя і сучаснасць — асноўныя матывы лірыкі паэта. Летка любіў родны край і прысвяціў яму такія вершы: “Добры дзень Масаляны!”, “Я павешу замок”, прысвечаны Вялікай Бераставіцы. Сярод літаратуры можна азнаёміцца з “Бераставіцкай газетай” за 4.06.2011 года, якая паведамляе пра раённае свята, прысвечанае Івану Летке. Гэта першы адкрыты раённы фестываль паэзіі “Масалянскія салаўі —