Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД супрацоўнікі Бераставіцкай раённай
бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі для наведвальнікаў
прафілактычную акцыю “Пераможам СНІД!”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з матэрыяламі
кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “Паядынак са СНІДам”, з гісторыяй заснавання
Сусветнага Дня прафілактыкі СНІД. Наведвальнікі бібліятэкі атрымалі
інфармацыйныя буклеты і лісткі, падрыхтаваныя раённай бібліятэкай. На сайце
бібліятэкі можна пазнаёміцца з прафілактычнай інфармацыяй "Што трэба ведаць пра
ВІЧ/СНІД".