14.01.2021г. Выстава, прысвечаная Я.Ф.Карскаму (1861-1931)

“З Бераставіччынай у повязі часоў", так называецца выстава, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння выбітнага беларускага філолага-славіста і этнографа Яфіма Фёдаравіча Карскага. У 1898 г. вучоны зрабіў вандроўкі па нашым краі. Наведаў Алекшыцы, Вялікую і Малую Бераставіцы з мэтай вывучэння вуснай народнай творчасці і мясцовых гаворак. Сабраныя матэрыялы выкарыстаў у  трохтомнай працы “Беларусы” (1903-1922). На выставе прадстаўлены гэтыя выданні Я.Ф.Карскага савецкага перыяду і сучасныя беларускія біяграфіі аб вучоным з вёскі Лаша Гродзенскага раёна. Выстава дзейнічае ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.