Да 220-годдзя з дня нараджэння Восіпа Міхайлавіча
Кавалеўскага (09.01.1801-1878), сусветна вядомага вучонага-арнітолага, які
нарадзіўся ў Вялікай Бераставіцы, і імя якога носіць Бераставіцкая раённая
бібліятэка, супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі краязнаўчую экскурсію для
наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. Бібліятэкар расказала
прысутным аб жыцці і навуковай дзейнасці знакамітага земляка, аб яго працы ў
Казанскім універсітэце, аб яго навуковых экспедыцыях у Манголію і Кітай і творчай
спадчыне вучонага, а таксама аб той рабоце, якая вядзецца ў бібліятэцы па
ўвекавечванню памяці В.М.Кавалеўскага.