“Адзінства народа – стабільнасць краіны” – пад
такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы адкрыта тэматычная
кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя, прысвечаная Году адзінства народа, які
аб’яўлены сёлета у Беларусі. Бібліятэкары правялі для сваіх наведвальнікаў
прэм’еру экспазіцыі, пазнаёмілі іх з раздзеламі выставы і з выданнямі,
прадстаўленымі на ёй. У першым раздзеле “Шляхамі беларускай гісторыі” змешчана
цікавая літаратура па гісторыі Беларусі, другі раздзел “Асобы мінулага і
сучаснага Беларусі” знаёміць з кнігамі, якія распавядаюць пра жыццёвыя і
творчыя лёсы славутых людзей Беларусі, трэці раздзел “Рэлігійныя традыцыі на
Беларусі” прысвечаны рэлігіі і канфесіям, якія існуюць у сучасным беларускім
грамадстве, чацверты раздзел – “Гісторыка-культурная
спадчына Беларусі” і пяты раздзел - “Традыцыйная культура беларусаў”
дэманструюць багатую архітэктурную і культурную спадчыну Беларусі. Экспазіцыя
адлюстроўвае пераемнасць традыцый беларускага народа ад мінулага да сучаснага,
адзінства і згуртаванасць грамадства ў суровыя часы беларускай гісторыі.