У рамках Года народнага адзінства, абвешчанага ўказам Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь №1 ад 1 студзеня 2021 года, у філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана выстава-агляд “Беларусь: Народ. Дзяржава. Час”. Літаратура
экспанаваная на выставе раскрывае асаблівасці фарміравання і станаўлення
беларускай дзяржавы, адлюстроўвае гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, існаванне нацыянальных
супольнасцей як складовай часткі народа Беларусі.
Выстава будзе працаваць
на працягу года і папаўняцца новымі матэрыяламі.