Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага
пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна супрацоўнікі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі правялі для вучняў сярэдняй школы літаратурную
экспрэс-хвіліну “ Іван Шамякін. Жыццёвы і творчы шлях”. Бібліятэкар прадставіла
дзецям кніжную выставу “Я любіў людзей,
верыў ім, славіў іх…”, якая працуе на абанеменце раённай бібліятэкі і
прысвечана юбіленай даце творцы, а таксама пазнаёміла з цікавымі старонкамі
біяграфіі пісьменніка. Вучняў зацікавілі найноўшыя выданні аб жыцці і творчасці
І.П. Шамякіна. Супрацоўнік бібліятэкі праінфарміравала дзяцей аб тым, што больш
падрабязней пазнаёміцца з біяграфіяй І.П. Шамякіна можна на сайце бібліятэкі,
паглядзеўшы онлайн-прэзентацыю, прысвечаную народнаму пісьменніку Беларусі.