У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Даведачная літаратура. Галіновыя слоўнікі і энцыклапедыі”. Наведвальнікі пазнаёміліся з даведачнымі выданнямі, якія ёсць у бібліятэцы. Размова ішла пра энцыклапедыі, аб спосабах пошуку ў іх патрэбнага матэрыялу. Вялікую ўвагу на ўроку было нададзена слоўнікам, якія неабходныя кожнаму пісьменнаму чалавеку.
Гэта тлумачальныя і арфаграфічныя слоўнікі, фразеалагічны слоўнік рускай мовы, тапанімічны і міфалагічны, слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, слоўнікі сінонімаў, антонімаў, амонімаў, а таксама тэматычныя слоўнікі. Усе яны былі прадстаўлены на ўроку і вучні нават папрацавалі з імі, выконваючы практычныя заданні. У завяршэнні мерапрыемства вучні змаглі праверыць атрыманыя веды, выконваючы разнастайныя заданні.