Напярэдадні Дня Святога Валянціна, які адзначаецца
ў свеце 14 лютага, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя
В.М.Кавалеўскага, падрыхтавалі і правялі для наведвальнікаў клуба маладых
інвалідаў святочную пазнавальна-забаўляльную хвіліну “Дзень Святога Валянціна:
легенды і традыцыі”. Бібліятэкары павіншавалі прысутных са Святам закаханых і коратка
пазнаёмілі іх з гісторыяй узнікнення Дня Св. Валянціна. Маладыя людзі актыўна і
з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, розыгрышах, адгадвалі загадкі,
весела жартавалі. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні ў выкананні
ўдзельнікаў клуба. У канцы імпрэзы ўсе атрымалі святочныя паштоўкі і самаробныя
сувеніры.