У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі
імя В.М. Кавалеўскага адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Сэрца
маёй працы – гісторыя Айчыны”, прысвечанай 215-годдзю з дня нараджэння выдатнага
беларускага гісторыка, краязнаўца, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай
археалогіі Канстанціна Піевіча Тышкевіча (17.02.1806-13.07.1868). Супрацоўнікі
бібліятэкі пазнаёмілі наведвальнікаў з найбольш цікавымі працамі К.П.
Тышкевіча: “Вілія і яе берагі (1871 г.)”,
“Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі”(1865 г.). Аўтар даследаваў каля
200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў Мінскай губерні. На аснове ўласных
калекцый разам з бацькам і братам адкрыў у Лагойску першы на Беларусі Музей
старажытнасцей. Сярод прадстаўленых на выставе кніг – рэдкае выданне К.П.
Тышкевіча “Помнікі айчыннага гравёрнага мастацтва”(2020), а таксама
навукова-папулярнае выданне А. Марціновіча “Браты Тышкевічы”, зборнік артыкулаў
па гісторыі Беларусі “З глыбі вякоў” і інш.