Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які
адзначаецца ў свеце 21 лютага, у чытальнай зале Бераставіцкай раённай
бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адбыўся літаратурны вернісаж “Беларуская мова
– мелодыя сэрца”. Бібліятэкар коратка
пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята роднай мовы, з асобнымі
вехамі станаўлення і развіцця беларускай мовы. Дзеці з задавальненнем
уключыліся ў лінгвістычную гульню “Знаўцы роднай мовы” і хутка перакладалі
словы з рускай мовы на беларускую і наадварот. Для ўдасканалення ведаў па
роднай мове супрацоўнік бібліятэкі прэзентавала вучням найноўшыя дапаможнікі па
беларускай граматыцы, а таксама мастацкія творы сучасных беларускіх аўтараў
і пераклады на беларускую мову сусветна
вядомых замежных пісьменнікаў.