У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” чарговы раз прайшоў адзіны дзень бяспекі з
мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці,
адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных
умоў жыцця.Для выхаванцаў групы
падоўжанага дня адбылося
прафілактычнае мерапрыемства, прысвечанае правілам паводзінаў ва ўмовах надзвычайнай
сітуацыі.
Для дзяцей падрыхтавалі інфармацыйна-пазнавальную праграму “Падарожжа ў
краіну бяспекі”. Навучэнцы пачулі міф пра Праметэя, які падарыў агонь людзям, і
даведаліся, што агонь можа быць не толькі карысным, але і небяспечным, якую бяду
прыносяць пажары і як сябе паводзіць, каб агонь не ператварыўся ў злога і
падступнага ворага. Наведвальнікі актыўна называлі правілы бяспечных паводзін з
агнём і як трэба паводзіць, калі пажар ўсё-такі здарыўся. Падчас мерапрыемства дзеці
даведаліся аб прафесіі смелых і адважных людзей – пажарных, прынялі ўдзел у
гульні “Патэлефануй пажарнаму”. Пасля прагляду мультфільма “Урокі Цётачкі Савы”
аб пажарнай бяспецы, навучэнцы вывучылі парашковы вогнетушыцель і паказалі, як
ім карыстацца. Таксама дзеці пазнаёміліся з тэматычнай кніжна-ілюстрацыйнай
выставай. Іх зацікавілі часопіс “Юны выратавальнік”, кнігі “Дапамажы сабе і
іншым, ці Бяспека ў надзвычайных сітуацыях”, “Свет без небяспекі” з серыі
“Дзіцячая энцыклапедыя. “Здароўе”, а таксама кнігі С.Трафімава “Азбука юнага
пасажыра” і “Азбука юнага пешахода”.