У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з ДУА "Канюхоўскі яслі - сад - сярэдняя школа" прайшоў бліц-турнір «Выбяры жыццё», прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Падчас турніру школьнікі вучыліся прымаць адказнасць за свой выбар і разумець, што наркагандляры гэта не страшныя дзядзькі і цёткі, а прывабныя і абаяльныя маладыя людзі ці добра знаёмы чалавек. Што не бывае бясплатнага сыру ў пастцы і за ўсё давядзецца заплаціць сваім здароўем і слязьмі адчаю родных людзей.