05.03.2021г. Кніжная выстава “Зброя сатыры, зброя праўды”

5 сакавіка спаўняецца 125 год з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, класіка беларускай літаратуры, паэта, сатырыка, драматурга, празаіка, грамадскага дзеяча, літаратуразнаўцы, перакладчыка і лаўрэата шматлікіх Дзяржаўных прэмій. Менавіта з гэтай нагоды ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” на працягу тыдня дзейнічала кніжная выстава “Зброя сатыры, зброя праўды”. З асаблівым захапленнем наведвальнікі бібліятэкі звярнулі ўвагу на прадстаўленыя кнігі сатыры і гумару «Асцё», «Крапіва», «Біблія», «Байкі» «Жаба ў каляіне», «Сорак баек», «Хто смяецца апошнім», «Проба агнём» «Людзі і д’яблы», «Брама неўміручасці» , «На вастрыі». Чытачы з ахвотай прынялі ўдзел у Online-акцыі "Чытаем разам творы Кандрата Капівы". Кандрат Крапіва – выдатны мастак слова, ён узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанру і тэматыцы, у якіх адлюстроўваецца жыццё нашай краіны на розных этапах яе гісторыі. Асабліва вялікая заслуга яго ў развіцці сатырычных жанраў, у развіцці беларускай байкі і драматургіі.