05.03.2021г. Святочная шоу-праграма “Вясна спявае гімн жанчыне!”

Да Міжнароднага дня жанчын у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла святочная шоу-праграма “Вясна спявае гімн жанчыне!”, на якую былі запрошаны наведвальнікі клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” разам са сваімі матулямі. Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя выставы творчых работ мясцовага мастака Мікалая Жлабовіча пад назвай “Мой родны кут, дарыў ты мне натхненне”. Мастак пазнаёміў прысутных з гісторыяй з’яўлення сваіх графічных і жывапісных карцін. На працягу мерапрыемства праводзіліся конкурсы, віктарыны, гучалі песні і вершы. Маладыя людзі  сваімі рукамі зрабілі падарункі для сваіх матуль. Напрыканцы свята бібліятэкар чытальнай залы зрабіла агляд літаратуры выставы пад назвай “Галерэя знакамітых жанчын”. На працягу ўсяго дня супрацоўнікі раённай бібліятэкі дарылі віншавальныя паштоўкі ў  рамках акцыі “Вам, любімыя!” да Міжнароднага дня жанчын .