06.03.2021г. Кніжная выстава "Майстар слова - Кандрат Крапіва"

З 1 па 6 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы. На працягу тыдня наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка. Баечны жанр у беларускай літаратуры развівалі многія пісьменнікі. Аднак менавіта з імем Кандрата Крапівы звязваецца росквіт гэтага жанру ў беларускай літаратуры. Таксама чытачы бібліятэкі  прынялі ўдзел у online акцыі “Чытаем разам творы Кандрата Крапівы”.