Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з новымі традыцыямі, такімі як: захаванне старажытных беларускіх абрадаў, урачыстасці на плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Перамогі - Беларусь памятае, дзень беларускага пісьменства, уручэнне прэміі “За духоўнае адраджэнне”, “Славянскі базар”, Навагодні баль для моладзі, Калядны турнір аматараў хакея “Залатая шайба”, падтрымка мацярынства і дзяцінства, акцыя “Нашы дзеці”. Госць мерапрыемства загадчык філіяла па КДД аг.Малая Бераставіца Варанцова Ганна Антонаўна расказала навучэнцам аб традыцыях малой радзімы. На прыканцы мерапрыемства наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай экспазіцыяй “Традыцыі і звычаі беларускага народа”.