20.03.2021г. Літаратурны круіз "Цуды на кніжных старонках»

У філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны круіз "Цуды на кніжных старонках». Прысутныя адправіліся ў цікавы літаратурны круіз па казачнай краіне Карнея Чукоўскага, у якім сустрэліся з яе жыхарамі - героямі казак, вершаў і загадак. Трэба адзначыць , што ўсе дзеці праявілі свае веды і фантазію ў вясёлых віктарынах па казках пісьменніка.