26.03.2021г. Экалагічная гадзіна "Час Зямлі - твой час. Адключайся!"

У філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" прайшла  экалагічная гадзіна "Час Зямлі - твой час. Адключайся!". Дзеці даведаліся аб Міжнароднай акцыі "Час Зямлі", папоўнілі свае веды аб беражлівых адносінах да святла, вады. Асабліва спадабалася юным чытачам прапанова  правесці гадзіну без святла і гаджэтаў у гутарках з бацькамі.