26.03.2021г. Экалагічная акцыя “Час Зямлі” у Беларусі: плюс адзін час у карысць планеты”

У рамках Міжнароднай акцыі “Час Зямлі” філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” правяла экалагічную акцыю “Час Зямлі” у Беларусі: плюс адзін час у карысць планеты”. Бібліятэкары раздавалі памяткі і інфармацыйныя буклеты, распавядаючы, што гэта акцыя, якая праводзіцца кожную апошнюю суботу сакавіка і заклікае насельніцтва планеты да неабходнасці прыняцця мер па захаванню прыроды Зямлі. Кожны чалавек можа ўнесці свой уклад у барацьбу з змяненнем клімату і распачаць крокі па скарачэнні выкідаў парніковых газаў – галоўнай прычыны змены клімату. WWF спадзяецца, што дзякуючы гэтай акцыі людзі ўсведамляюць сувязь паміж змяненнем клімату і марнатраўным спажываннем электраэнергіі і пачнуць больш адказна ставіцца да расходу гэтага рэсурса. Час Зямлі павінен стаць стымулам эканоміць энергію кожны дзень!