30.03.2021г. Гучныя чытанні “Краіна Чыталія”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” юныя чытачы сталі ўдзельнікамі цыкла гучных чытанняў “Краіна Чыталія”. Бібліятэкар расказала дзецям аб незвычайным свяце – Дні паэзіі, пазнаёміла з кнігамі дзіцячых пісьменнікаў, прадстаўленымі на кніжнай выставе “З дзіцячых гадоў і назаўжды кнігі – лепшыя сябры”. Наведвальнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у гульні “Рыфмы-мініяцюры”, чыталі любімыя радкі беларускіх пісьменнікаў і дэкламавалі на памяць вершы дзіцячых паэтаў.