Да 25-годдзя яднання народаў Беларусі і Расіі, у філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла дыялогавая пляцоўка “На шляху яднання”. Эпіграфам да мерапрыемства стаў выраз: “Адна ў нас калыска – зялёны край, славянская зямля”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел моладзь і члены БРСМ РСУП “Алекшыцы”, а таксама намеснік дырэктара па ідэялагічнай рабоце Алеся Капіца і старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Віталій Галавач. Прысутныя даведаліся пра гісторыю яднання нашых братэрскіх народаў: агульная гісторыя, агульныя трагедыі і агульныя перамогі.
Сувязі рускага і беларускага народаў маюць глыбокія карані, якія ніхто не зможа падкапаць і разарваць. Яны ідуць з глыбіні стагоддзяў, надаючы гэтаму “дрэву-волату” надзвычайную сілу і моц. Бібліятэкар звярнула ўвагу на літаратуру, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе “Беражы Беларусь, ганарыся родным краем!”. Увазе ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі быў прапанаваны відэафільм “Беларусь – Расія: 25 гадоў разам” , у якім асвяшчаўся ўвесь шлях інтэграцыі паміж народамі Расіі і Беларусі. Адбылося абмеркаванне вышэй сказанага. Кожны мог выказаць свой пункт гледжання на дадзеную тэму, паспрачацца ў тым , ці іншым пытанні. Гэта быў адкрыты дыялог, дзе кожны змог выказаць сваю думку. Падводзячы вынік, хочацца сказаць: атрымаўся вельмі канструктыўны дыялог у цёплай атмасферы.