На чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання «Чамучкі» бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла практычныя заняткі «Парады доктара Апчхі». У госці да дзяцей прыбег Зайка і прынёс мяшочак з таямнічымі рэчамі, прызначэнне якіх павінны былі адгадаць юныя чамучкі. Вушасцік так спадабаўся дзецям, што разам з ім яны з задавальненнем зрабілі ранішнюю зарадку, паслухалі казку і адказалі на пытанні бібліятэкара.