09.04.2021г. Літаратурная чытальня “Падарожжа па кніжных старонках”

Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей дзейнічала літаратурная чытальня “Падарожжа па кніжных старонках”. Да ўвагі маленькіх чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава, якая прапанавала выбраць сабе новага сябра – займальную кнігу. Калі назіраеш за дзецьмі, як яны выбіраюць кнігі, такое пачуццё, што яны ў вялікай краме цацак. Для кожнага з іх, старонка кнігі – гэта цэлае адкрыццё. Вельмі прыемна, што бібліятэка і кніга дорыць ім такое шчасце пазнання навакольнага свету.