16.04.2021г. Экалагічны квэст “Падарожжа ў краіну Экалогія”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага аб'яднання “Знайка” адбыўся экалагічны квэст “Падарожжа ў краіну “Экалогія”, прымеркаваны да Дня экалагічных ведаў. Бібліятэкар распавяла аб ходзе гульні і правілах паводзін у квэсце. Дзеці даведаліся пра тое, што квэст - гэта прыгодніцкая, спартыўная гульня, у якой неабходна вырашаць інтэлектуальныя заданні, праявіць кемлівасць і прынцып згуртаванасці. За пэўны час удзельнікі павінны былі выканаць заданні, якія адлюстроўваюць прыклады рашэння экалагічных праблем. На ўсіх станцыях актыўна адказвалі на пытанні, вырашалі задачы, разгадвалі загадкі, рэбусы і спасцігалі веды па экалогіі. За правільныя адказы атрымлівалі літары чароўнага экалагічнага слова. Прайшоўшы ўсе станцыі, склалі слова “Прырода”.