Вядомаму
беларускаму скульптару Ўладзіміру Церабуну раённая бібліятэка прысвяціла
кніжную выставу “Мае манументы – сімвалы жыцця”. Бібліятэкары прадставілі
наведвальнікам пазнавальную літаратуру аб жыццёвым і творчым лёсе Ў.В.Церабуна
– аўтара бераставіцкага сімвала “Дрэва жыцця”. Гэта скульптурная кампазіцыя
ўпрыгожана вавёркай – геральдычным сімвалам
Вялікай Бераставіцы. Сярод прадстаўленых кніг, часопісаў і газет
выдзяляюцца альбомы “На хвалях часу”, ”Художественный образ Гродненщины”, “Вялікая
Бераставіца і ваколіцы”, якія яскрава
расказваюць аб майстэрстве скульптара Ў.В.Церабуна, заслужанага дзеяча
мастацтваў Рэспублікі Беларусь.