Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

23.04.2021г. Слайд – прэзентацыя “Чарнобыль не боль, а наша горкая ява”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы арганізавала слайд – прэзентацыю “Чарнобыль не боль, а наша горкая ява” (да 35 – годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС). У ходзе мерапрыемства вучні больш даведаліся пра падзеі Чарнобыльскай трагедыі: аб прычынах аварыі, мужнасці і гераічнасці яе ліквідатараў, аб наступствах аварыі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з кніжнай выставай “Мір пасля Чарнобыля: праз 35 год”.