У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка” была наладжана кніжная выстава “Чарнобыль у мастацкіх творах” прымеркаваная да 35-годдзя з Дня Чарнобыльскай трагедыі. На сённяшні дзень
існуе шмат кніг і літаратуры пра Чарнобыль, Прыпяць і аварыю на ЧАЭС.
Пісьменнікі не засталіся ў баку, ствараючы мастацкія раманы,
навукова-папулярныя працы, аб самай буйной тэхнагеннай катастрофе за ўсю
гісторыю чалавецтва. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з творамі беларускіх
пісьменнікаў: Iвана Шамякiна “Злая зорка”, “Палесская мадонна” i “Зона павышанай радыяцыi”, Барыса Сачанкi “Родны кут” i “Еўка”, Iвана Пташнiкава “Львы”. З творамі,
якiя з’явiлiся пасля наведвання пiсьменнiкамi чарнобыльскiх мясцiн, склалi кнiгу “Прайсцi праз зону”. Чарнобыльская
трагедыя адлюстравана ў публiцыстычных i дакументальна-мастацкiх творах,
сведчаннем гэтаму “Запiскi аб радыяцыi” Барыса Сачанкi,
артыкулы Алеся Адамовiча з яго зборнiка “Апакалiпсiс па графiку”, аповесцi “Выратуй і памілуй нас,
чорны бусел” Віктара Казько, “Выбух над Прыпяццю” Алеся Крыгi i iншыя.