10.05.2021г. Чытальная зала на адкрытым паветры “Памяць вогненных гадоў” ў рамках раённага свята, прысвечанага Дню Перамогі.
9 мая, у Дзень Перамогі, ў гарадскім парку
“500-годдзя Вялікай Бераставіцы” дзейнічала святочная пляцоўка з кніжнай
выставай “Вечны агонь Перамогі” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.
Кавалеўскага. Бібліятэкары падрыхтавалі 49 кніг і альбомаў, прысвечаных Дню
Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама працавала чытальная зала на адкрытым паветры, дзе наведвальнікі любога
ўзросту маглі азнаёміцца з цікавымі ілюстраванымі выданнямі, пачытаць вершы аб
Вялікай Айчыннай вайне ў зборніку “Памяць вогненных гадоў”.