14.05.2021 г. Пазнавальна-забаўляльная праграма “Сем Я – гэта сям’я” для ўдзельнікаў клуба “Вясёлка дабра” да Міжнароднага дня сям’і.

15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Свята было заснавана ў 1993 годзе па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН. Немалаважную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання адыгрывае кніга, бібліятэка. Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага вядуць значную работу па ўмацаванню сямейных адносін, прапагандзе сямейных каштоўнасцяў і арганізацыі сямейнага вольнага часу. Арганізуюць індывідуальную і культурна-масавую дзейнасць: арганізуюць мастацкія выставы, распрацоўваюць мерапрыемствы он-лайн, афармляюць кніжныя выставы, тэматычныя паліцы і прагляды літаратуры. Для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” біліятэкары арганізавалі пазнавальна-забаўляльную праграму “Сем Я – гэта сям’я”, падчас якой прапанавалі маладым людзям паўдзельнічаць у конкурсах і гульнях. Яны з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны. У выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства прагучалі песні, прысвечаныя сям’і і вернасці.