У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася гутарка “Тытунёвы туман падману”. Бібліятэкар распавяла аб тым, што ў цяперашні час курэнне з'яўляецца самай распаўсюджанай з усіх шкодных звычак. Нікацін - адзін з самых небяспечных ядаў, ён наносіць шкоду не толькі самому курыльшчыку, але і іншым людзям, якія становяцца пасіўнымі курыльшчыкамі. У рамках мерапрыемства працавала кніжна-ілюстрацыйная выстава па папулярызацыі здаровага ладу жыцця “Здаровая будучыня – ў тваіх руках”.