05.06.2021г. Экалагічная экскурсія “Багацце расліннага свету”

У рамках Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска” прайшла экалагічная экскурсія “Багацце расліннага свету”. Экалагічнае выхаванне дапамагае не толькі дзецям, але і дарослым зберагчы багацце і прыгажосць навакольнага асяроддзя. Кнігі раскрываюць чытачу таямніцы прыроды, даюць магчымасць па – новаму убачыць прыгажосць сваіх мясцін.