Для ўдзельнікаў летняга лагера з дзённым прыбываннем “Сонейка” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла творчая гульня-пошук “Бібліямарафон”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырыць кругагляд дзяцей, выхаваць пазнавальную цікавасць да чытання, асабліва ў летні перыяд. Адказваючы на заданні бібліятэкара ўспомнілі казкі Андэрсана, Гаўфа, братоў Грым, успомнілі рускія народныя казкі, бо менавіта з іх пачынаецца першае знаёмства дзіцяці з мастацкай літаратурай. На мерапрыемстве дзеці акунуліся ў атмасферу вясёлага духу спаборніцтва, дасціпнасці, знаходлівасці і супрацоўніцтва. Яны актыўна адгадвалі творы, удзельнічалі ў віктарыне “Кніга наш лепшы сябар”. Вялікі інтарэс у дзяцей выклікалі конкурсы “Ланцужок слоў” і “Бюро знаходак”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у казачных віктарынах і конкурсах і прадэманстравалі выдатныя веды, як рускіх, так і замежных казак, бо краіна казак - самая дзіўная і цудоўная краіна з усіх. Мерапрыемства прайшло весела і займальна.