У межах абласнога праекта "Літфэст" бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» запрасіла юных удзельнікаў аматарскага аб'яднання «Чамучкі» на бібліяпікнік «І зноў смяецца лета». На свежым паветры дзеці з задавальненнем «прадэгуставалі» бібліятэчныя навінкі, разгадвалі загадкі пра лета, паслухалі і абмеркавалі казку Г.Аўласенка «Ганарлівая кветка».