18.06.2021г. Вечар-знаёмства "Святыя Ахоўнікі сям'і"


У філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" адбыўся вечар-знаёмства "Святыя Ахоўнікі сям'і". У госці ў бібліятэку завітаў прышкольны лагер "САВІ".  Дапытлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі гісторыю жыцця Святых Пятра і Феўроніі, праглядзелі невялічкі фільм. А яшчэ вельмі актыўна адгадвалі вершаваныя загадкі пра сям'ю. Фіналам мерапрыемства сталі салодкія пачастункі, мульцік і дыскатэка.