Чукоўскі - адзін з першых аўтараў, з якім мы знаёмімся, нават не ўмеючы чытаць. Яго творы нам чытаюць бацькі. Колькі ж гадоў творам Карнея Чукоўскага? Аказваецца, што ў гэтым годзе юбілей у такіх вядомых твораў як «Путаница», «Телефон», «Федорино горе». Ім споўнілася 95 год. Творы Карнея Чукоўскага запамінаюцца нам у раннім узросце і застаюцца ў нашай памяці назаўсёды. У кожнага твора свой характар, свой лёс, свой шлях да чытача. З гэтай нагоды наведвальнікі філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адправіліся ў казачнае вандраванне
“Любімыя творы некалькіх пакаленняў”. Удзельнікі мерапрыемства правялі свой вольны час з любімымі і добра знаёмымі творамі, да якіх хочацца вяртацца зноў і зноў.