10.09.2021г. Урок інфармацыйнай культуры “Знаёмства з бібліятэкай”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў незвычайны ўрок для вучняў 1-га класа. Наведвальнікі апынуліся ў кніжным царстве, дзе іх чакалі чароўныя цуды. Бібліятэкар у гульнёвай форме распавяла дзецям аб абанеменце, чытальнай зале, аб правілах запісу і паводзін у бібліятэцы. Наведвальнікі атрымалі першапачатковае ўяўленне пра бібліятэку; паспрабавалі арыентавацца ў ёй. Выстава з новымі кнігамі, заваражыла сваёй разнастайнасцю і яркасцю. Школьнікі з вялікай цікавасцю слухалі аповяд аб тым, як правільна абыходзіцца з кнігамі. Затым захоплена разглядалі прапанаваныя ім навінкі кніг на выставе. Больш за ўсё дзецям спадабалася гульня «Па старонках любімых казак». Дзеці з задавальненнем пагрузіліся ў казачную атмасферу мерапрыемства, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, распавядалі свае вясёлыя і дзіўныя гісторыі з жыцця. На прыканцы кожны вучань 1-га класа змог абраць сабе кніжку па душы.