15.09.2021г. Дзень адчыненых дзвярэй "Ачаг культуры, дабрыні і ведаў»

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй "Ачаг культуры, дабрыні і ведаў», прысвечаны Дню бібліятэк. У гэты дзень чытачоў чакала разнастайная і займальная праграма: віктарына «Па дарогах казак», прагляд мультфільма «Тоўстая кніга Лукамор'я», відэаролік «Чароўны свет бібліятэкі", акцыя «Мая бібліятэка».Таксама працавала фотавыстава "Бібліятэка дзень за днём", дзе наведвальнікі маглі ўспомніць моманты з жыцця бібліятэкі.