Новыя
цікавыя веды набылі ўдзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Экалагічны
буквар” падчас гісторыка-краязнаўчай экскурсіі “Мой родны край”. Бібліятэкар пазнаёміла
дзяцей з архітэктурнымі помнікамі Вялікай Бераставіцы, расказала ім пра ўраджэнца
Бераставіччыны В.М.Кавалеўскага, сусветна вядомага вучонага-манголаведа, імя
якога носіць раённая бібліятэка. Асаблівы пазнавальны інтарэс выклікалі ў дзяцей
карціны, на якіх адлюстраваны помнікі, страчаныя для нас назаўсёды, а таксама сучасныя
краявіды роднага краю.