17.09.2021г. Гістарычнае падарожжа "Адкуль пайшлі назвы весак"

У філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" адбылося гістарычнае падарожжа "Адкуль пайшлі назвы весак". Юныя чытачы даведаліся аб паходжанні родных весак - Стары Дворац, Вараны, Лявонівічы. Здзіўленне і цікавасць выклікалі звесткі пра старажытнасць гэтых паселішчаў, пра вялікія гістарычныя падзеі, якія разварочваліся непасрэдна у родных мясцінах. Кожнаму чытачу было прапанавана самому прыдумаць легенду пра назву сваей вескі.

Страниц (31)1234567891011 Вперёд