17.09.2021г. Кніжная выстава "У адзінстве наша сіла" да Дня народнага адзінства

17 верасня ў нашай краіне аб’яўлены дзяржаўным святам - Дзень народнага адзінства. Бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі наладзілі кніжную выставу “У адзінстве наша сіла”, на якой былі прадстаўлены дзве часткі: гістарычная і сучасная. Тэматыка ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, герой уз’яднання – Восіп Прытыцкі. Сучасныя рэспубліканскія і рэгіянальныя святы ярка ілюстрыруюць згуртаванасць нашага народа вакол ідэі адзінства. Кнігі на выставе прадстаўляла бібліятэкар Ірына Казіміраўна Рожка, якая зацікавіла ўсіх наведвальнікаў новай літаратурай, прысвечанай тэме адзінства. Выстава дзейнічала на святочнай пляцоўцы ў файе Бераставіцкай ДШМ.