Чарговае
пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка” было прысвечана тэме “Незвычайнае
люстэрка настрою”. Бібліятэкар расказала дзецям пра эмоцыі і пачуцці,
якія можа выказваць чалавек у розных жыццёвых сітуацыях, і аб адлюстраванні
гэтых пачуццяў на яго твары, у яго
паводзінах увогуле. З вучнямі былі праведзены цікавыя гульні “Якія эмоцыі
выклікае ў цябе казачны герой?”, “Адгадай эмоцыю па інтанацыі”, фізхвілінка “Мора
хвалюецца раз…”, падчас якіх дзеці актыўна адказвалі на пытанні і з задавальненнем
і захапленнем выконвалі практыкаванні на развіццё пачуццяў і эмоцый, на
развіццё ўмення перадаваць свае эмоцыі. Этыкет-трэнінг паказаў, што падобныя
заняткі дапамагаюць дзецям падтрымліваць дабразычлівыя адносіны з другімі
дзецьмі і дарослымі.