07.10.2021г. Літаратурнае лато «Казкі гуляюць па свеце»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сабрала на чарговае пасяджэнне членаў аматарскага аб'яднання «Чамучкі». Падчас літаратурнага лато «Казкі гуляюць па свеце» дзеці змаглі паказаць свае веды па казках, адказаўшы на пытанні віктарыны, адгадаўшы  імя казачнага героя і паўдзельнічаўшы ў конкурсе «Пошта», дзе трэба было здагадацца ад каго прыйшла тэлеграма. У канцы сустрэчы бібліятэкар прачытала дзецям казку.