“Маё
багацце ўсё ў слове…” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя
В.М.Кавалеўскага прайшла паэтычная хвілінка, якую прысвяцілі 90-гадоваму юбілею
Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча (30.09.1931 – 23. 03.2016).
Бібліятэкар расказала аб творчым лёсе беларускага паэта і празаіка, Заслужанага
дзеяча культуры Беларусі, пазнаёміла
вучняў з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе. Вучні 8-га класа гучна
прачыталі лепшыя паэтычныя творы Ніла Гілевіча.