19.11.2021г. Інфармацыйна-прафілактычная акцыя "Выбіраем жыццё без тытуню!" да Міжнароднага дня адмовы ад курэння

У рамках раённых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня адмовы ад курэння, які аздначаецца ў трэці чацвер лістапада, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для сваіх карыстальнікаў, сярод якіх былі і дарослыя і школьнікі, інфармацыйна-прафілактычную акцыю “Выбіраем жыццё без тытуню!”. Падчас акцыі пазнаёмілі чытачоў з матэрыяламі, змешчанымі на аднайменнай інфармацыйна-ілюстрацыйнай выставе. Кожны з наведвальнікаў   атрымаў інфармацыйная лістоўкі і буклеты аб шкодным уплыве тытуню і курэння на арганізм чалавека. Бібліятэкар адзначыла шкоднасць гэтай звычкі асабліва ў падлеткавым узросце.