У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна прававых ведаў “Ёсць правы і ў дзяцей”, прысвечаная Сусветнаму дню правоў дзіцяці. Мерапрыемства ўключала ў сябе знаёмства з кніжнай выставай “Па гэтых
законах табе жыць” і гадзіна прававых ведаў “Ёсць правы і ў дзяцей”. Падчас прававой
гадзіны былі разгледжаны правы дзяцей, запісаныя ў Канвенцыі аб правах дзіцяці
і ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, абмяркоўвалі жыццёвыя сітуацыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена школе і школьнай дысцыпліне, а
таксама абавязкам, якія могуць быць у
дзяцей дома. Былі
падрыхтаваны інфармацыйныя памяткі прававой тэматыкі. Напрыканцы
мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, што законы трэба ведаць, паважаць і
выконваць.