Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам для вучняў
8-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы ў раённай бібліятэцы быў
праведзены інфармацыйны дайджэст "СНІД не міф - гэта цяжкая хвароба".
Бібліятэкар расказала аб гісторыі ўзнікнення хваробы, аб тым, як пазбегнуць
заражэння ВІЧ-інфекцыяй, чым адрозніваецца ВІЧ ад СНІДу, ці ёсць лекі ад
ВІЧ/СНІДу, што сімвалізуе чырвоная стужачка, а таксама аб тым, што кожны
чалавек нясе асабістую адказнасць як за самога сябе, так і за іншых. У ходзе
мерапрыемства прысутным быў прапанаваны тэст -кантроль «Што я ведаю пра хваробу?",
які дапамог разабрацца ў разнастайных
сітуацыях, звязаных з хваробай. Увазе школьнікаў была прадстаўлена інфармацыйна-ілюстрацыйная
выстава "За здаровы лад жыцця без СНІДу і наркотыкаў". Супрацоўнік
бібліятэкі пазнаёміла дзяцей з матэрыяламі выставы, а таксама звярнула ўвагу на
выдавецкія працы раённай бібліятэкі па тэме “Прафілактыка СНІДу”. У канцы
мерапрыемства кожны з прысутных атрымаў па буклету “ВІЧ/СНІД”.