03.02.2021г. Акцыя “Міласэрнасць без выхадных”

Да Міжнароднага дня інвалідаў у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” праходзіла акцыя “Міласэрнасць без выхадных”, мэтай якой з'яўляецца бібліятэчнае абслугоўванне на даму насельніцтва з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. У рамках акцыі бібліятэкар падбірае літаратуру рознай тэматыкі і дастаўляе яе па месту жыхарства чытачам, якія любяць і хочуць чытаць, для якіх чытанне, як сфера праяўлення духоўных патрэб адыгрывае больш істотную ролю, чым для астатніх карыстальнікаў.